Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камуністы хочуць сымпатыі ад грамадзянаў


Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» канчаткова вызначыцца з фарматам свайго ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў у чэрвені, пасьля таго як будзе афіцыйна выдадзены ўказ аб правядзеньні выбараў.

Пра гэта сёньня заявіў на прэсавай канфэрэнцыі лідэр партыі Сяргей Калякін. Ён сказаў, што зараз партыйныя актывісты рыхтуюцца да выбарчай кампаніі.

«Справа ў тым, што мы, як спартоўцы, павінны быць заўжды ў форме. Мы разумеем, што выбараў у Беларусі ў поўным сэнсе гэтага слова няма. Аднак мы хочам цалкам скарыстаць тыя магчымасьці, якія дае выбарчая кампанія: прынамсі, выступіць у эфіры і расказаць пра цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі. І таму мы лічым, што нам трэба добра папрацаваць зь людзьмі і зрабіць іх сваімі прыхільнікамі. Нават калі ў выніку нашы галасы будуць скрадзеныя, тым ня менш, мы хочам заваяваць сымпатыі ў грамадзянаў Беларусі.

Да таго ж мы лічым так: калі апазыцыя ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, дык улада заявіць, што яна спалохалася выбараў, што яна баіцца іх прайграць, і мы ня хочам даць уладам такую карту. Аднак, — падкрэсьліў Сяргей Калякін, — канчатковае рашэньне будзе прынятае толькі ў чэрвені».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG