Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўропе з-за народных пратэстаў хістаюцца ўрады


Пратэсты ў Бухарэсьце
Пратэсты ў Бухарэсьце

У парлямэнтах Чэхіі і Румыніі сёньня разглядаецца пытаньне аб вотуме даверу дзейнаму ўраду.

У Чэхіі ініцыятарам галасаваньня выступіў прэм’ер-міністар Пётр Нечас, кабінэт якога сутыкнуўся з ростам незадаволенасьці выбаршчыкаў антыкрызыснымі мерамі, якія ўхваліў кабінэт. У мінулую суботу каля 90 тысяч чэскіх грамадзян выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць рашэньняў па жорсткай эканоміі бюджэтных сродкаў. Акцыі сталі аднымі з самых буйных антыўрадавых выступаў у краіне пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў1989 годзе.



У Румыніі заканадаўцы вырашаюць сёньня лёс ўраду прэм’ер-міністра Міхая Унгурану, які ўступіў у пасаду ўсяго два месяцы таму. На прэм’ерскай пасадзе Унгурану зьмяніў Эміля Бока, які пайшоў у адстаўку на фоне пратэстаў супраць антыкрызысных мер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG