Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суды за Чарнобыльскі шлях. Дземідзенку — 15 сутак

абноўлена

Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка

27 красавіка ў Менску судзілі ўдзельнікаў Чарнобыльскага шэсьця.

18:20 Актывісты «Маладога фронту» Раман Васільеў і Міхаіл Мускі асуджаныя на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне вынес суд Савецкага раёну Менску.

Яны, як і астатнія асуджаныя маладафронтаўцы, прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве. У пратаколах ва ўсіх напісана, што яны лаяліся матам, размахвалі рукамі, парушалі грамадзкі парадак на вуліцы Сурганава, каля дома № 50. Хаця шматлікія сьведкі бачылі затрыманьне актывістаў на станцыі мэтро Маскоўская.
Дзяніс Садоўскі: На маладафронтаўцах вымяшчаюць злобу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00
Наўпроставы лінк

16:50 Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка асуджаны на 15 сутак арышту.

16:30 У судовым паседжаньні над Міколам Дземідзенкам перапынак. Судзьдзя Дзьмітрый Паўлючэнка пайшоў выносіць рашэньне. Падчас працэсу адвакат запатрабавала спыніць справу праз недаказанасьць віны Дземідзенкі. Падчас суду чацьвёра сьведкаў: Марыя Квяцінская, Павал Сяргей, Вераніка Велігор і Наста Палажанка — казалі, што Дземідзенку затрымалі на плятформе станцыі мэтро Маскоўская ў 21:45, а не на вуліцы Сурганава, 50, як сьведчыць міліцэйскі пратакол. Мікола ня лаяўся, не парушаў парадак. Сьведкі расказалі, што гэтыя самыя шасьцёра амапаўцаў сачылі за імі, ехалі зь імі разам у тралейбусе, а потым больш за гадзіну каталіся ў мэтро, пакуль не атрымалі каманды затрымліваць. Самі міліцыянты на суд не прыйшлі, судзьдзя зачытаў іх рапарт.

Ля будынку суду затрыманыя Уладзімер Яроменак і Зьміцер Крамянецкі, якія хацелі трапіць на працэс. На іх склалі пратакол і таксама будуць судзіць.

15:05. Пачаўся судовы працэс супраць Міхася Мускага. Міхась заявіў у судзе, што ў яго ўзьняўся ціск, баліць галава, што яго моцна пабілі міліцыянты пасьля затрыманьня. Ён папрасіў выклікаць хуткую дапамогу. Судзьдзя Аксана Рэлява абвясьціла перапынак.

14:30 Судзьдзя Аксана Рэлява пакарала удзельніка Чарнобыльскага шляху Дзьмітрыя Шаўлюкевіча 15 суткамі арышту нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы.

14:30. Хуткая дапамога павезла Рамана Васільева ў 9-ты менскі шпіталь. Раней Міхась Мускі сказаў, што ў міліцыі іх моцна пабілі.

14:20. Судзьдзя Аксана Рэлява пакарала удзельніка Чарнобыльскага шляху Аляксея Чурылава 10 суткамі арышту нібыта за лаянку ў грамадзкім месцы.

13:45 Прыехала хуткая дапамога. Цяпер два мэдыкі аглядаюць Рамана Васільева. Міхаіл Мускі таксама зьбіраецца выклікаць хуткую дапамогу. Хлопцы скардзяцца, што іх пабілі ў міліцэйскім пастарунку.

Магчыма, што мэдыкі, якія аглядаюць цяпер Рамана Васільева, агледзяць і Міхаіла Мускага.

13:30. Абвешчаны перапынак да 14 гадзіны.

13:20. Судзьдзя Паўлючэнка пачаў працэс супраць Мікалая Дземідзенкі.

13:00. Першым пачалі судзіць Рамана Васільева. Хлопцу ў судзе стала блага, і судзьдзя Дзьмітрый Паўлючэнка выклікаў яму хуткую дапамогу.

12:30. У суд Савецкага раёну Менску прывезьлі актывістаў «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева.

Апрача маладафронтаўцаў, у судзе Савецкага раёну за Чарнобыльскі шлях судзяць двух хлопцаў, якіх затрымалі ўчора а 19.30 на вуліцы Сурганава нібыта за лаянку. Гэта Аляксей Чурылаў і Дзьмітрый Шаўлюкевіч.

Учора ўвечары пасьля завяршэньня мітынгу на Плошчы Бангалор міліцыя затрымала каля 40 ягоных удзельнікаў. На Дземідзенку, Мускага і Васільева ў Савецкім РУУС былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства.

Васьмярых актывістаў расейскай партыі "Яблоко", уключаючы іх лідэра Кірыла Ганчарова, міліцыя адпусьціла.



Учора міліцыя затрымала Валянціну Дваракову, якая вітала дэманстрацыю з балькона сваёй кватэры на вуліцы Сурганава, міліцыя таксма затрымала і адпусьціла пасьля складаньня пратакола па артыкуле 23.34 КаАП («парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў»). Пра гэта паведаміў Праваабарончы цэнтар "Вясна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG