Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Спрацоўвае жаданьне затрымліваць усіх іншаземцаў на апазыцыйных акцыях»


Паўлюк Быкоўскі

Паўлюк Быкоўскі

Як можна ацаніць маштабнасьць і арганізаванасьць праведзенага сёньня «Чарнобыльскага шляху»? Наколькі папулярная ў грамадзтве тэма адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС? Чаму на акцыі былі затрыманыя прадстаўнікі расейскага «Яблыка»?

На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі.

— Як бы вы ў цэлым ацанілі масавасьць і пасьпяховасьць «Чарнобыльскага шляху»?

— На мой погляд, акцыя не была асабліва масавай. Але відавочна, што арганізатары і ня ставілі такой мэты. Прынамсі, тыя, з кім мне ўдалося паразмаўляць перад акцыяй, прызнавалі, што яны разумеюць — пасьля падзеяў 19 сьнежня пакуль вельмі масавых акцыяў не даводзіцца чакаць. Але тыя паўтары тысячы чалавек, што ўзялі ўдзел у «Шляху», былі дастаткова актыўнымі, крэатыўнымі, і гэта можна назваць пэўных посьпехам.

— Галоўнай тэмай сёньняшняй акцыі стала патрабаваньне адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС. Ці можа гэта тэма стаць пэрспэктыўнай для акцыяў пратэсту, ці грамадзтва цяпер дастаткова абыякава ставіцца да ідэі будаўніцтва АЭС?

— Калі браць сацыялягічныя апытаньні, то ў грамадзтве думка падзялілася наконт таго, ці варта будаваць АЭС. Тое, што значная частка апазыцыі выступае супраць, пакуль не пачута грамадзтвам. І тут усё будзе залежаць ад таго, як будзе разгорнута адпаведная інфармацыйная кампанія

— У канцы акцыі сілавыя структуры затрымалі прадстаўнікоў моладзевай філіі расейскага «Яблыка». Які палітычны сэнс у такім затрыманьні?

— Гэта ня стала сэнсацыяй, бо так было ўжо шмат разоў. Мне падаецца, што тут спрацоўвае жаданьне затрымліваць дзеля запалохваньня ўсіх іншаземцаў, якія прымаюць удзел у акцыях апазыцыі. Каб не было ніякай магчымасьці для экспарту рэвалюцыі ў Беларусь.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG