Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мікашэвічах забаранілі мітынг 1 траўня з-за спартакіяды


Мікашэвіцкі гарвыканкам забараніў Беларускаму незалежнаму прафсаюзу праводзіць 1 траўня мітынг. Акцыя плянавалася за прызнаньне суполкі незалежнага прафсаюзу на мікашэвіцкім «Граніце».

Яе заяўнікі — старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін і кіраўнік суполкі гэтага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» Алег Стахаевіч.

Гарвыканкам патлумачыў забарону тым, што паводле закону аб масавых мерапрыемствах не дапускаецца правядзеньне некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, а 1 траўня на стадыёне стадыёне «Граніт» адбудзецца гарадзкая спартакіяда.

Сакратар суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Анатоль Літвінка: «У нас такіх масавых спартовых мерапрыемстваў 1 траўня на стадыёне ніколі не праводзілася. Таму мы думаем прасіць у іх каляндар спартовых мерапрыемстваў, каб паглядзець, ці праўда гэта было заплянавана, або спартакіяда адмыслова прыдуманая была. Пакідаем за сабой права і на абскарджваньне забароны мітынгу ў судзе».

Заяўнікі меркавалі, што ў мітынгу возьме ўдзел каля тысячы чалавек.

Прыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў «Граніту» напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу і ствараюць суполкі незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск з боку адміністрацыі.

Суполку прафсаюзу да гэтага часу не зарэгістравалі, бо яна ня мае юрыдычнага адрасу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG