Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі ўсклалі вянкі й кветкі да чарнобыльскай каплічкі


26 красавіка ў Гомелі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў ушанавалі памяць ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы.

Вянкі й жывыя кветкі да чарнобыльскай каплічкі ў мікрараёне Валатава ўсклалі сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Народнай грамады, партыі левых «Справядлівы сьвет», БНФ, кааліцыі «Наша альтэрнатыва», БХД, кампаніі «Гавары праўду», руху «За свабоду». Большасьць зь іх і самі перажылі ў 1986 годзе нашэсьце на горад «мірнага атаму».

Чарнобыльскі ліквідатар, былы старшыня адпаведнай пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктар Хоміч лічыць, што цяпер у Беларусі бракуе закону, які б абараняў людзей, пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС. Гэтаксама й тэрыторый, што патралі пад радыяцыйнае забруджваньне. Ранейшае заканадаўства падкарэктавалі, зьмянілі ня ў лепшы бок. Ільготы ў ліквідатараў адабралі. Яшчэ адна праблема — «адсутнасьць у дзяржавы грошай і нежаданьне грунтоўна займацца мінімізацыяй наступстваў атамнай катастрофы».

Грамадзкі актывіст, сябра АГП Уладзімер Няпомняшчых прыйшоў на жалобную імпрэзу ў майцы з надпісам: «Астравец — гэта ваш выбар?»

Уладзімер: «Я катэгарычна супраць будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі Беларусі. Гэта чарговая авантура дзейнай улады. Мы трапім у яшчэ большую залежнасьць ад Расеі. Яшчэ не адкараскаліся ад Чарнобыля, а лезем у новую пастку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG