Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі: Я пайду ў адстаўку пры адной умове


Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, у адказ на выказваньні свайго расейскага калегі Дзьмітрыя Мядзьведзева, заявіў, што гатовы неадкладна падаць у адстаўку, калі Расея прызнае самаабвешчаныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асэтыя часткай грузінскай тэрыторыі.

Мядзьведзеў у інтэрвію расейскім тэлеканалам назваў Міхаіла Саакашвілі «пустым месцам», але, у той жа час, выказаў надзею на тое, што пасьля зьмены ўлады ў Грузіі дзьве краіны змогуць аднавіць адносіны.

Прэзыдэнт Саакашвілі адказаў прэзыдэнту Расеі падчас выпрабаваньняў новага аўтадрому ў горадзе Руставі. Паводле яго слоў, расейскае кіраўніцтва раздражнёнае тым, што пасьля 2008 году Грузія «паўстала з попелу» і стала прыкладам пасьпяховых рэформаў, у тым ліку для Расеі.

Саакашвілі перакананы, што Расея хоча прывесьці да ўлады ў Грузіі тых палітыкаў, хто прама ці ўскосна прызнае законнай акупацыю грузінскіх тэрыторыяў. Акрамя таго, ён выступіў з канкрэтнай прапановай дзеля наладжваньня адносінаў з Расеяй: «Калі яны гатовыя вярнуць Грузіі Абхазію і Паўднёвую Асэтыю, я гатовы неадкладна вылецець у любы пункт, сустрэцца зь Мядзьведзевым, альбо сапраўдным кіраўніком Расеі і падпісаць дамову аб тым, што сыходжу ў адстаўку ў абмен на вывад расейскіх войскаў і вяртаньне Грузіі акупаваных тэрыторыяў».

Пры гэтым прэзыдэнт Грузіі быў апрануты ў форму аўтагоньніка і літаральна выпраменьваў аптымізм, адзначае карэспандэнт Радыё Свабода Георгі Кабаладзэ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG