Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейцаў супраць пабудовы АЭС агітавалі ў адгазьніках


Берасьцейскія актывісты Моладзі БХД зладзілі акцыю супраць пабудовы атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Падчас акцыі маладзёны ў адгазьніках раздавалі мінакам паштоўкі з выявамі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Адзін з актывістаў пачапіў на шыю шыльду з надпісам «1986-201? Не — АЭС». Таксама актывісты разьмясьцілі ў Берасьці шыльды з надпісам «Не — АЭС!»

Як расказаў актывіст Яўген, акцыя накіраваная на тое, каб людзі задумаліся пра наступствы разьвіцьця атамнай энэргетыкі:

«Людзі ў адгазьніках выглядаюць вельмі прыгнятальна. Гэта змусіць мінакоў падумаць, ці патрэбная АЭС у Беларусі.»
XS
SM
MD
LG