Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

...наогул будзе сонечна, без ападкаў. Тэмпэратура: 19–21 цяпла.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза Свабоды», «Нашы дзеці», «Госьці Свабоды» і «Падарожжа».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У Менску візыт прэзыдэнта Туркмэністану Гурбангулы Бердымухамедава.

Дударскі фэст-2012 у Палацы культуры вэтэранаў (Менск, Я. Купалы, 21). Пачатак а 19.00. Удзельнікі: СТАРЫ ОЛЬСА, ESSA, Дуэт Дзяніс Сухі і Стась Чавус, Віктар Лявіцкі (Украіна), РАРОГ (Івенец, падлеткавы гурт). Перад канцэртам у фае – танцы са слухачамі, тэатар «Яварына», гурт «Тутэйшыя».

У Варшаве другі дзень эканамічнага форуму Кітаю ды краінаў Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1919 — польскія войскі занялі Горадню.

1940 — нацыстамі створаны канцлягер Асьвенцім.

1945 — БССР прынятая ў склад дзяржаваў-заснавальніц ААН.

У гэты дзень нарадзіліся:

1878 — Станіслаў Любіч-Маеўскі, грамадзка-культурны дзяяч, пэдагог. Расстраляны фашыстамі ў сьнежні 1941.

1922 — Яўгенія Шастак, грамадзкі дзяяч, лекар, вязень ГУЛАГу.

У гэты дзень памерлі:

1947 — Валянцін Таўлай, паэт, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1998 — Вітаўт Тумаш, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца.

2006 — Міхаіл Вітушка, генэрал, адзін зь лідэраў Беларускай Незалежніцкай Партыі, кіраўнік беларускага супраціву ў другой палове 1940–1950-х гадоў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Пакуль, сястрычка, падрасьцеш
І шлях пратопчаш свой жыцьцёвы, —
Напамяць вывуч гэты верш,
Які складаю шчырым словам.
Не зразумееш мо мяне —
Пішу табе яго навыраст,
Я знаю: гэты дзень міне,
Зь якога верш сягоньня вырас.
Магчыма, толькі ён адзін
І астанецца жыць на памяць,
Як рэха дальняе гадзін,
Што сэрца мне гнятуць і раняць.
Тады, сястрычка, ўспамяні
Усіх, хто з бою не вярнуўся,
Каб намі высьненыя дні
Зноў паплылі над Беларусьсю.


Валянцін Таўлай, 23 лютага 1943

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Суд над Саньнікавым, Васілевічам, Гнедчыкам, Мірзаянавым і Яроменкам. Дзень першы

Два гады для Зьмітра Бандарэнкі
XS
SM
MD
LG