Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравец. Ператрус у кватэрах актывістаў АГП


Іван Крук

Іван Крук

У Івана Крука канфіскавалі 283 экзэмпляры газэты «Голос разума». Ператрус прайшоў і ў доме Міколы Ўласевіча ў вёсцы Варняны Астравецкага раёну, але гаспадара дома не было.

Паводле Івана Крука, ператрус у ягонай кватэры адбыўся пасьля таго, як з Астраўца ад’ехаў лідэр АГП Анатоль Лябедзька зь сябрамі партыі — яны сёньня праводзілі сустрэчы з жыхарамі Астравецкага раёну.

Са слоў Крука, нумар газэты «Голос разума» нічога асаблівага сабой не ўяўляў, звычайныя матэрыялы пра дзейнасьць партыі. Крук лічыць, што спэцслужбы ўчынілі ціск на мясцовых актывістаў, каб яшчэ раз іх запалохаць.

Уласевіч у гэты час быў на мітынгу ў Менску, ніякіх падрабязнасьцяў ня ведае. Сказаў толькі, што жонка прасіла хутчэй вяртацца дахаты.
XS
SM
MD
LG