Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менгарвыканкам не дазволіў мітынг 1 траўня


Леташні Перамай на Бангалоры

Леташні Перамай на Бангалоры

Менгарвыканкам адмовіў прадстаўнікам апазыцыйных сілаў у правядзеньні мітынгу 1 траўня, паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, намесьнік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў.

Мітынг зьбіраліся правесьці пад лёзунгамі «Спыніць падзеньне ўзроўню жыцьця!», «Свабоду палітвязьням!», «Справядлівыя выбары — справядлівая ўлада».

Заяўку на правядзеньне мітынгу ў парку Дружбы народаў 1 траўня падпісалі, акрамя Ўхналёва, старшыня аргкамітэту па стварэньні Беларускай партыі працоўных Аляксандар Бухвостаў і прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валер Фралоў.

Адмову ў правядзеньні мітынгу ў парку Дружбы народаў сталічныя ўлады абгрунтавалі тым, што ў гэтым месцы «заплянаванае правядзеньне іншага мерапрыемства». Якога — не ўдакладнілі.

Заяўнікі акцыі 26 красавіка хочуць сабрацца, каб абмеркаваць, як рэагаваць на адмову ў правядзеньні мітынгу.
XS
SM
MD
LG