Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібэрыйскі дыктатар прызнаны вінаватым


Чарльз Тэйлар у судзе
Чарльз Тэйлар у судзе

Былы прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар прызнаны вінаватым у ваенных злачынствах у часе крывавай грамадзянскай вайны ў суседняй зь Лібэрыяй дзяржаве Сьера-Леонэ.

Міжнародны трыбунал ААН у справе ваенных злачынстваў палічыў даказаным той факт, што Тэйлар аказваў падтрымку аднаму з бакоў канфлікту – паўстанцам. Частка абвінавачаньняў, – у прыватнасьці, у ажыцьцяўленьні непасрэднага кіраўніцтва дзеяньнямі паўстанцаў, – суд з Тэйлара зьняў. Прысуд былому прэзыдэнту Лібэрыі будзе вынесены 30 траўня. Сам ён адмаўляе сваю віну.

У часе грамадзянскай вайны 1989-2003 гадоў у Лібэрыі і Сьера-Леонэ загінулі каля 50 тысяч чалавек.

Тэйлар стаў першым кіраўніком афрыканскай дзяржавы, у дачыненьні да якога вынесены вэрдыкт міжнароднымі судамі ў Гаазе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG