Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме двойчы забаранілі праводзіць чарнобыльскі пікет


Першы раз старшыня Слонімскага райвыканкаму адмовіў ім, спаслаўшыся на тое, што заява на правядзеньне пікету пададзена на дзьвюх мовах: па-расейску і па-беларуску, а, маўляў, трэба абавязкова на адной зь іх.

Другі раз заяву наагул адмовіліся прымаць у райвыканкаме. Старшыня райвыканкаму Ёсіф Паўлюкевіч патлумачыў гэта тым, што заява ізноў напісаная з парушэньнем патрабаваньняў заканадаўства.

Трэцім разам актывісты дэмакратычнага згуртаваньня напісалі ў райвыканкам зварот, у якім канстатуюць, што на працягу сямі гадоў не атрымалі ніводнага дазволу на правядзеньне масавых мерапрыемстваў.

Яны просяць адказаць ім на пытаньне: «Ці прынята рашэньне Слонімскага райвыканкаму аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадзкага парадку, расходаў, зьвязаных з мэдыцынскім абслугоўваньнем і прыбіраньнем тэрыторыі, згодна з тым жа „Законам аб масавых мерапрыемствах“, і дзе зь ім можна азнаёміцца?»

На парушэньні, зьвязаныя з гэткай аплатай, часьцей за ўсё спасылаюцца ўлады, адмаўляючы апазыцыі ў правядзеньні масавых акцыяў.

Але адказаў на пытаньні актывісты так і не атрымалі.
XS
SM
MD
LG