Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў кажа, што яны з Пуціным — гэта надоўга


Дзейны прэыздэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падвёў сёньня вынікі свайго чатырохгадовага тэрміну, адказаўшы на пытаньні прадстаўнікоў пяці расейскіх тэлеканалаў.

Мядзьведзеў адхіліў меркаваньне, што ён і Уладзімір Пуцін абмяняліся пастамі прэзыдэнта і прэм’ер-міністра, адзначыўшы, што пасаду кіраўніка дзяржавы Пуцін заваяваў у барацьбе, а яму пасаду прэм’ера яшчэ трэба атрымаць. Мядзьведзеў таксама паведаміў, што ня мае намеру адмаўляцца ад прапановы ўзначаліць партыю «Адзіная Расія».

Мядзьведзеў сказаў, што яны разам з новаабраным прэзыдэнтам Ўладзімерам Пуціным, інаўгурацыя якога адбудзецца 7 траўня, будуць доўга працаваць разам. «Мы пэўныя пэрспэктывы назвалі. Таму, мне здаецца, што ўсім час расслабіцца. Гэта ўсё надоўга», — сказаў ён.

У заслугу сабе на пасадзе прэзідэнта Мядзьведзеў паставіў разьвіцьцё грамадзянскіх свабод у краіне, а вынікі барацьбы з карупцыяй назваў «сьціплымі».

Адказваючы на пытаньне пра лёс зьняволенага экс-кіраўніка кампаніі ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага, Мядзьведзеў сказаў, што ён ня можа быць памілаваны, пакуль не напіша просьбы аб гэтым.
XS
SM
MD
LG