Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судзяцца за парк 40-годзьдзя Кастрычніка


Панарама будаўніцтва. У самым сэрцы былога парка
Панарама будаўніцтва. У самым сэрцы былога парка

Суд Фрунзенскага раёну Менску пачаў разглядаць пазоў групы грамадзянаў да ўладаў Менску супраць зьнішчэньня парку 40-годзьдзя Кастрычніка і будаўніцтва гатэлю «Пэкін». Наступнае паседжаньне — 8 чэрвеня.

Эколяг Валеры Дранчук, жыхар Менску Ўладзімер Зубок, а таксама прадстаўнік «Экадому» юрыст Сяргей Магонаў падалі пазоў супраць менскага «Зелянбуду», адміністрацыі Ленінскага раёну Менску і замежнага прадпрыемства, якое плянуе пабудаваць гатэльны комплекс «Пэкін».

Пазоў называецца «Аб спыненьні гаспадарчай дзейнасьці, якая аказвае шкоднае ўзьдзеяньне на навакольнае асяродзьдзе».

Пазоўнікі патрабуюць спыніць зьнішчэньне парку.

Месца будоўлі гатэльнага комплексу «Пэкін» — парк 40-годзьдзя Кастрычніка — было абрана інвэстарам, камэрцыйнай кампаніяй з Кітаю. Пасьля пратэстаў жыхароў навакольных дамоў улады паабяцалі скараціць высечку дрэваў да мінімуму, але плянаў пабудаваць гатэль ня кінулі.

Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку
Сьвежы надпіс на колішняй прыбіральні ў былым парку


Першы будынак гатэльнага комплексу з вокнаў суседніх жылых кварталаў (вул. Чырвонаармейская, зав. Казарменны)
Першы будынак гатэльнага комплексу з вокнаў суседніх жылых кварталаў (вул. Чырвонаармейская, зав. Казарменны)


Паркавая сцяжына, перакрытая агароджай і пясчанымі насыпамі
Паркавая сцяжына, перакрытая агароджай і пясчанымі насыпамі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG