Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск вярнуўся амбасадар Вугоршчыны


Фэрэнц Контра
Фэрэнц Контра

Амбасадар Вугоршчыны Фэрэнц Контра прыехаў у Беларусь 25 красавіка.

Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведамілі ў амбасадзе Вугоршчыны ў Менску.

Фэрэнц Контра ня стаў камэнтаваць сваё вяртаньне, сказаў толькі, што «кансультацыі скончыліся».

26 красавіка ў Менск вярнуліся амбасадар Францыі Мішэль Рынэры і кіраўніца прадстаўніцтва Эўракамісіі Майра Мора.


25 красавіка ў Беларусь вярнуліся амбасадары іншых краінаў Эўразьвязу: Стэфан Эрыксан (Швэцыя), Лешак Шарэпка (Польшча), Эдмінас Багдонас (Літва), кіраўніца прадстаўніцтва Эўракамісіі Майра Мора. Да канца тыдня вернуцца кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эстоніі, Чэхіі і Нямеччыны.

28 лютага афіцыйны Менск у адказ на чарговае пашырэньне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі адклікаў для кансультацыяў свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры Эўразьвязе. Амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры было прапанавана выехаць зь Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацыяў». На знак салідарнасьці ўсе амбасадары краінаў Эўразьвязу былі адкліканыя зь Менску для кансультацыяў у свае краіны. Асноўнае патрабаваньне эўрапейскага боку да Беларусі — вызваленьне палітвязьняў.

14 красавіка з турмы вызвалілі былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. А на наступны дзень — сябра ягонай каманды Зьмітра Бандарэнку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG