Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: мёртвыя з косамі стаяць


Тэатралізаваныя акцыі супраць Чарнобылю праводзілі летась актывісты Грынпіс у розных краінах
Тэатралізаваныя акцыі супраць Чарнобылю праводзілі летась актывісты Грынпіс у розных краінах

У гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Маскве каля будынку Расатаму пройдзе тэатралізаваная акцыя «Выратуем сьвет ад мірнага атаму»

Яе арганізатары — партыя «Яблоко», рух «Адкрыты бераг», «Асяродзьдзе пражываньня», Маскоўскае таварыства абароны прыроды і Сацыяльна-экалягічны саюз. Адзін з удзельнікаў акцыі эколяг Яраслаў Нікіценка з руху «Асяродзьдзе пражываньня» распавёў, што яна пройдзе ў форме флэшмобу — 10 актывістаў у касьцюмах сьмерці (чорных саванах і з косамі) раскажуць пра небясьпеку атамнай энэргетыкі і запатрабуюць ад Расатаму спыніць эксплёатацыю на расейскіх АЭС 11 -ці рэактараў РБМК-1000 «чарнобыльскага» тыпу.

Адзін з праціўнікаў атамнай энэргетыкі, сустаршыня групы «Экаабарона» Уладзімер Сьлівяк нагадвае, чым небясьпечныя такія рэактары: у іх ёсьць дэфэкты канструкцый, ад якіх вельмі складана пазбавіцца. Да прыкладу, — адсутнасьць ахоўнай абалонкі. Таму эколягі і настойваюць на тым, каб рэактары падобнага тыпу былі выведзены з эксплёатацыі ў Расеі. Паводле дадзеных экаабаронцы, так ужо зрабілі Ўкраіна і Літва, дзе на АЭС раней таксама дзейнічалі рэактары РБМК-1000. Але, на думку Ўладзімера Сьлівяка, Расатам вядзе дзіўную палітыку — з аднаго боку, заяўляе аб абсалютнай бясьпецы гэтых рэактараў, з другога, адмяняе заканчэньне будаўніцтва 5 блёку на Курскай атамнай станцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG