Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў АГП затрымліваюць па дарозе на Астравец


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Група актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі на чале са сваім лідэрам Анатолем Лябедзькам накіравалася ў Астравец, дзе будуецца атамная электрастанцыя. Іх затрымалі.

З дарогі спадар Лябедзька патэлефанаваў на «Свабоду»: «Мы ня вельмі прыхоўвалі сваю паездку. І, як цяпер разумеем, да яе рыхтаваліся ня толькі мы. Нас ужо двойчы запынілі па дарозе.

Першы раз гэта адбылося каля Крэва. Ля дарогі стаялі некалькі аўтамабіляў зь міліцыянтамі. І тое, што яны нас чакалі, не выклікае ніякага сумневу. Бо калі мы праехалі, яны схамянуліся, пабеглі да сваіх аўтамабіляў, уключылі „мігалку“ і нас дагналі. Яны праверылі ўсе пашпарты, аўтамабіль, высьвятлялі, куды і зь якой мэтай мы едзем. Усё скончылася тым, што пад’ехаў яшчэ адзін аўтамабіль, у якім быў нейкі чалавек у цывільным. Міліцыянты паказалі яму нашы дакумэнты, і ён дазволіў ехаць далей.

Праехалі нядоўга, да мяжы Ашмянскага раёну. Тут нас ужо чакала ашмянская аўтаінспэкцыя. Зноў — праверка дакумэнтаў.

У Астравец мы едзем, каб на ўласныя вочы паглядзець, якая тут рэальная сытуацыя з будаўніцтвам Астравецкай АЭС і каб зрабіць сваю сацыялёгію. Бо самае лепшае — калі размаўляеш непасрэдна зь людзьмі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG