Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прадстаўніцтве Эўракамісіі ў Беларусі паведамілі «Свабодзе», што ў Менск прыбыла іх кіраўніца Майра Мора.

«Яна ўжо вярнулася і прыступіла да выкананьня абавязкаў», — сказала супрацоўніца дыпляматычнай місіі Эўразьвязу.


У Беларусь вярнуліся амбасадары краінаў Эўразьвязу: Стэфан Эрыксан (Швэцыя), Лешэк Шарэпка (Польшча), Эдмінас Багдонас (Літва). Да канца тыдня вернуцца кіраўнікі дыпляматычных місіяў Эстоніі, Чэхіі і Нямеччыны.


28 лютага афіцыйны Менск у адказ на чарговае пашырэньне санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі адклікаў для кансультацыяў свайго амбасадара ў Польшчы і прадстаўніка пры Эўразьвязе. Амбасадару Польшчы ў Беларусі Лешаку Шарэпку і кіраўніцы прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майры Моры было прапанавана выехаць зь Беларусі ў свае сталіцы «для кансультацыяў». На знак салідарнасьці ўсе амбасадары краінаў Эўразьвязу былі адкліканыя зь Менску для кансультацыяў у свае краіны. Асноўнае патрабаваньне эўрапейскага боку да Беларусі — вызваленьне палітвязьняў.

14 красавіка з турмы вызвалілі былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава. А на наступны дзень — чальца ягонай каманды Зьмітра Бандарэнку.
XS
SM
MD
LG