Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашпарты беларусам будуць выдавацца на 10 гадоў


Зь лета 2012 году, пасьля ўступленьня ў сілу ўказу № 197 ад 19 красавіка, пашпарты беларускім грамадзянам будуць выдавацца на 10 гадоў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзелу па пашпартнай працы і выезьдзе за мяжу Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Дзьмітрый Леўчанка, паведамляе БЕЛТА.

Раней пашпарты выдаваліся ў 16 гадоў і іх трэба было мяняць у 25 і 45 гадоў. Пасьля таго як чалавеку спаўнялася 45 гадоў, яму выдаваўся пашпарт з тэрмінам дзеяньня да 100 гадоў. Зараз пашпарты будуць выдавацца з 14 гадоў тэрмінам на 10 гадоў.

Пры гэтым прадстаўнік МУС супакоіў тых, хто мае пашпарты «старэй» за 10 гадоў. Калі грамадзяне не зьбіраюцца атрымліваць Шэнгенскую візу альбо ехаць у некаторыя іншыя краіны далёкага замежжа, можна не сьпяшацца атрымліваць новыя дакумэнты. Напрыклад, для паездкі ва Ўкраіну і Расею можна скарыстацца старым пашпартам.
XS
SM
MD
LG