Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпэратура ад +16 да +22 С.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск. Чарнобыльскі шлях. Дазволенае менскімі ўладамі шэсьце з 18:30 да 19:30 ад прэзыдыюму Акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца жалобны мітынг.

Брусэль. Сустрэча міністраў абароны краінаў НАТО.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1589 - у Магілёве створанае праваслаўнае брацтва кушняроў – адно зь першых у Беларусі.
1740 - была заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, якая належала князям Радзівілам.
1772 - расейскіе войска на чале з Аляксандрам Суворавым авалодала Кракаўскім замкам падчас вайны з Барскай канфэдэрацыяй.
1964 - у Маладэчне адкрыты Менскі абласны краязнаўчы музэй.
1966 - Землятрус у Ташкенце з магнітудай 8 балаў з эпіцэнтрам у цэнтры горада.
1986 - Адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
1989 - У Менску ўпершыню прайшоў "Чарнобыльскі шлях".

У гэты дзень нарадзіліся:

1696 - Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, вялікі канцлер літоўскі.
1711 - Дэйвід Юм, шатляндзкі філёзаф і гісторык.
1798 - Эжэн Дэлякруа, францускі мастак.
1863 - Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.
1899 - Ільля Гурскі, беларускі пісьменьнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.
1929 - Юры Туронак, беларускі дзяяч і гісторык.
1929 - Мікалай Сьлюнькоў, у 1983-1987 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1856 - Пётр Чаадаеў, расейскі філёзаф, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч і публіцыст (нар. 1794).
1883 - Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.
1945 - Павал Скарападзкі, гетман Украіны з 29 красавіка па 14 сьнежня 1918 году.
2002 - Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадзюсар.

МІНУС 365:

Чарнобыльскі шлях-2011. Онлайн-рэпартаж

Пяць чарнобыльскіх пытаньняў прафэсару Грушавому

У Менск прыбыла гуманітарная дапамога з ЗША

Зьміцер Бандарэнка. Партрэт на фоне кратаў

Януковіч і Мядзьведзеў сустрэліся ў Чарнобылі без Лукашэнкі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

“З часам можна будзе вырашыць і справу з беларускай мовай у Беларусі, і з нацыянальнай сімволікай, і са школьнымі падручнікамі. Лічу, што ўсё гэта прыйдзе. Але, улічваючы нядаўнюю гісторыю, гэта не можа быць адразу. Пакуль жа трэба карыстаць з таго, што ёсць, і пачынаць палітычнае, культурнае і дзяржаўнае адраджэнне ад саміх сябе”.
Юры Туронак
XS
SM
MD
LG