Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ромні — гарантаваны супернік Абамы


Ромні выступае на мітынгу сваіх прыхільнікаў

Ромні выступае на мітынгу сваіх прыхільнікаў

Былы губэрнатар штату Масачусэтс, бізнэсмэн Міт Ромні перамог на першасных выбарах кандыдата на прэзыдэнта ад Рэспубліканскай партыі ў пяці штатах — Нью-Ёрку, Пэнсыльваніі, Канэктыкуце, Дэлавэры і Род-Айлэндзе.

Цяпер у Ромні засталося толькі два супернікі — Ньют Гінгрыч і Рон Пол, аднак у іх няма шанцаў атрымаць неабходную для перамогі колькасьць галасоў. Нядаўна зь перадвыбарнай гонкі выйшаў Рык Санторум, пасьля чаго Ромні стаў адзіным верагодным кандыдатам ад рэспубліканцаў.

Для таго, каб стаць фармальным кандыдатам, Ромні мае заручыцца падтрымкай 1144 дэлегатаў зьезду сваёй партыі. Пераможца ў праймэрыз ад рэспубліканцаў стане супернікам дзейнага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы на выбарах 6 лістапада.
XS
SM
MD
LG