Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print


Саўка:
Сматры, Рыгор, какія лісьцікі!
Ў сваі права вашла вясна.
Сагласна ўсем законам фізікі
Пара ўжэ прыляцець паслам.

Грышка:
Лятуць стракатымі чародамі,
Пакінуўшы свой Эўразьвяз,
Па-над садамі і гародамі
Ад родных ніў лятуць да нас.

Саўка:
Ляцяць абратна ў Сінявокую,
Усе забросіўшы дзяла…
Хоць растаянье й не далёкае,
Мянтальна пропасьць пралягла.

Грышка:
З Эўропы цягнуцца да нас яны –
На наш, хоць блізкі, ды ўсход.
А вось арлу амэрыканскаму
Які ўжо год сюды – няўлёт.

Саўка:
Арлоў чужых, Рыгор, ня нада нам,
У нас есьць свой, яшчо какой!
Ох, как камандаваў парадам он!
Ня відзеў, нет? Ну ты дурной!

Грышка:
Казалі, што яны ня вернуцца –
Ўсё, чамадан, Брусэль, вакзал.
А вось жа Карлсан – цьху ты! – Эрыксан –
Ён дык вярнуцца абяцаў.

Саўка:
Сматры, Рыгор, какія лісьцікі!
Сматры, Рыгор, прышла вясна.
Сагласна правілам паліцікі,
Паслы даўжны вярнуцца к нам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG