Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя хакею ня хоча адступацца ад чэмпіянату ў Беларусі


Аляксандар Лукашэнка на лёдзе (архіўнае фота)

Аляксандар Лукашэнка на лёдзе (архіўнае фота)

«Нягледзячы на апошні рост крытыкі на адрас Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі з боку палітыкаў і грамадзкасьці, мы застаёмся пры сваім рашэньні адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Беларусі», цытуюць заяву фэдэрацыі нямецкамоўныя спартовыя СМІ.

Аднак, як вынікае з заявы, гэтае пытаньне ў любым выпадку будзе абмяркоўвацца падчас паседжаньня, якое мае адбыцца ў траўні ў Хэльсынкі.

«Усе 70 чальцоў маюць права абскардзіць гэтае рашэньне. Калі гэта адбудзецца, то перад Кангрэсам паўстане пытаньне прыняць адпаведнае рашэньне», — паведамляе Міжнародная хакейная фэдэрацыя.

Шэраг эўрадэпутатаў і праваабарончых арганізацыяў выступае за перанос чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году з Беларусі ў сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў краіне.
XS
SM
MD
LG