Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над Паўлам Сяргеем перанесены на 10 траўня


Маладафронтавец Павал Сяргей быў затрыманы ў Менску 22 красавіка каля 21 гадзіны. Яго зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.

Моладзевага актывіста абвінавачваюць у дробным хуліганстве па артыкуле 17.1. Паколькі ў краіне былі выходныя дні, судовае паседжаньне прызначылі толькі на 25 красавіка.

У сераду ў 15:50 Паўла прывезьлі ў суд Фрунзенскага раёну, але працэс перанесьлі на 10 траўня без тлумачэньня прычын. Да суду маладафронтаўца адпусьцілі. На 10 траўня ў Паўла Сяргея таксама позва ў ваенкамат.
XS
SM
MD
LG