Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочыя каменездабыўнога прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах адмовіліся працаваць на Радаўніцу насуперак патрабаваньню начальства.

Не дапамаглі ні ўгаворы, ні пагрозы. Некаторыя працаўнікі кажуць, што такім чынам выказалі пратэст супраць рэпрэсіяў, якія зазнае незалежны прафсаюз.

Як распавёў экскаватаршчык Леанід Дубаносаў, напярэдадні сьвяточных выходных начальства агітавала рабочых выйсьці на працу, бо прадпрыемства ўжо чацьвёрты месяц не выконвае плян:

«Адмовіліся, не захацелі ісьці працаваць на сьвята. Па-першае, і сьвята такое, што трэба і на могілкі схадзіць... То пачалі ўпрошваць, пачалі езьдзіць аўтобусам па экскаватарах, на кожны экскаватар. Карацей, цэлай дэлегацыяй...»

Экскаватаршчык кажа, што людзі адмовіліся працаваць нават за аплату ў чатыры разы большую, бо не давяраюць кіраўніцтву:

«Калі пачаў Гаўрылковіч правіць, ён пачаў сваё праўленьне з рэпрэсій. Чацьвёрты
працуюць людзі, бяруць водпуск і едуць у Расею — не адпачыць з жонкай ці дзецьмі, а едуць у Расею на заробкі ...

месяц пляну няма, а яны бегаюць толькі, людзей змушаюць вярнуцца ў прафсаюз. Я кажу: дай нармальны людзям заробак, яны намёты ля тых экскаватараў паставяць, каб, ня дай Бог, не спазьніцца. І каб можна было нават лішнюю хвіліну папрацаваць. А так у нас выходзіць, што працуюць людзі, бяруць водпуск і едуць у Расею — не адпачыць з жонкай ці дзецьмі, а едуць у Расею на заробкі...»

Сакратар незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Анатоль Літвінка лічыць начальства вінаватым у невыкананьні пляну:

«Прыяжджаў намесьнік прэм’ер-міністра. Яны крышку, я так зразумеў, далі ня тыя лічбы намесьніку прэм’ер-міністра. І яны разьлічвалі на тое, што ўдасца ім падцягнуць гэтыя вытворчыя паказчыкі, плян, за кошт працы ў сьвяточныя дні. Калі людзі ня выйшлі, то атрымліваецца, што яны ня змогуць далей статыстыку скажаць».

Кіраўнік суполкі БНП на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што адмова рабочых задаволіць просьбу начальства — заканамерны адказ на ціск:

Алег Стахаевіч

Алег Стахаевіч

«Кіраўніцтва паказала сябе некампэтэнтным, ня ўмеючым разьвязваць такія сытуацыі. Рабочыя — гэта рухавік вытворчасьці. Калі ты да рухавіка ставісься дрэнна, несвоечасова мяняеш масла, фільтры, ён табе як адкажа? Зламаецца ў той момант, калі ты гэтага не чакаеш».

Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі на сабе ціск з боку адміністрацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG