Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня Эўрапейскай Рады Герман Ван Рампэй асудзіў уздым экстрэмісцкіх і папулісцкіх рухаў у Эўразьвязе.

Выступаючы сёньня ў Румыніі перад дэпутатамі парлямэнту краіны, Ван Рампэй назваў экстрэмізм і радыкальны нацыяналізм адной з галоўных перашкодаў на шляху далейшай эўрапейскай інтэграцыі. У той жа час Ван Рампэй адзначыў важнасьць барацьбы зь нелегальнай іміграцыяй ў Эўропе.

У чацьвер міністры ўнутраных справаў краінаў ЭЗ абмяркуюць прапанову Францыі і Нямеччыны аб магчымасьці часовага аднаўленьня памежнага кантролю паміж некаторымі дзяржавамі, якія ўваходзяць у Шэнгенскую бязьвізавую зону.

Уступленьне ў Шэнгенскую зону дзьвюх краінаў ЭЗ — Румыніі і Баўгарыі — некалькі разоў адкладалася з-за недастатковага кантролю за нелегальнай іміграцыяй на межах гэтых краінаў.
XS
SM
MD
LG