Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Затрыманы Павал Вінаградаў


Павал Вінаградаў

Павал Вінаградаў

Павал паехаў у інспэкцыю Маскоўскага раёну, каб стаць на ўлік.

Празь нейкі час ён патэлефанаваў жонцы і сказаў, што чакае для размовы супрацоўнікаў міліцыі Савецкага раёну Менску.

Тыя яго забралі з сабой.

Цяпер мабільны тэлефон Вінаградава адлучаны, піша «Наша ніва».

10 красавіка супраць Вінаградава ўвялі рэжым прэвэнтыўнага нагляду на 2 гады, сярод іншага — абавязаць яго быць дома з 8 вечара да 7 раніцы, забараніць пакідаць горад без дазволу міліцыі.

Міліцыя матывуе гэта тым, што Вінаградаў працягвае кантактаваць з пакаранымі судом асобамі, што ён не працаўладкаваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.

Паўла Вінаградава некалькі разоў затрымлівала міліцыя нібыта за брыдкаслоўе. Усяго з пачатку году ён правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна 25 сутак.

Раней прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год быў уведзены супраць іншага вязьня Плошчы — Уладзімера Яроменка.
XS
SM
MD
LG