Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Вясна» патрабуе спыніць крымінальны перасьлед Васіля Парфянкова


 Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

19 красавіка Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску паведаміў былому палітвязьню Васілю Парфянкову, што супраць яго заведзеная крымінальная справа за парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду.

Васіль Парфянкоў у лютым 2011 году быў асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ («удзел у масавых беспарадках») за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальшаваньняў падчас прэзыдэнцкіх выбараў, у жніўні таго ж году — памілаваны ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

Пасьля ўдзелу ў акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 19 сьнежня 2011 году быў арыштаваны на 12 сутак, пасьля чаго за ім быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» лічыць крымінальны перасьлед Васіля Парфянкова выключна палітычна матываваным, зьвязаным з імкненьнем уладаў спыніць ягоную актыўнасьць, а таксама з жаданьнем застрашыць іншых палітычных і грамадзкіх актывістаў напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.

Гэта пацьвярджаецца тым, што прэвэнтыўны нагляд таксама ўсталяваны над былымі палітвязьнямі Ўладзімерам Яроменкам і Паўлам Вінаградавым.

Васілю Парфянкову пагражае да году і шасьці месяцаў пазбаўленьня волі. У выпадку разьвіцьця справы ў гэтым кірунку Васіль Парфянкоў будзе, бясспрэчна, прызнаны новым палітычным вязьнем.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуе:

  • неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных вязьняў, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі;
  • спыніць крымінальны перасьлед Васіля Парфянкова;
  • зьняць (пагасіць) судзімасьць з усіх незаконна асуджаных па падзеях 19 сьнежня 2010 году, што будзе расцэнена як крок да іх рэабілітацыі і дазволіць такім асобам працягнуць сваю палітычную дзейнасьць, у тым ліку — балятавацца ў якасьці кандыдатаў на выбарах усіх узроўняў.
XS
SM
MD
LG