Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Адказу з гарвыканкаму не дачакаліся, але міліцыянты папярэдзілі


Гарадзенскіх актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Васілевіч і Зьміцера Аўдзейчыка міліцыянты папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць, калі яны правядуць несанкцыянаваны пікет 26 красавіка.

Васілевіч і Аўдзейчык падавалі заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам на правядзеньне пікета 26 красавіка прымеркаванага да ўгодкаў на Чарнобыльскай АЭС, але адказу не атрымалі яшчэ і 25 красавіка.

Тым ня менш, да абодвух зь іх на кватэру наведваліся міліцыянты і папярэдзілі аб адказнасьці за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Заяўнікі лічаць, што мясцовыя ўлады, дасылаючы адказы менш як за пяць дзён да заяўленай даты гэтым самым парушаюць дзейнае заканадаўства.
XS
SM
MD
LG