Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбіцьцё Цімашэнкі ў калёніі пацьвярджаецца


Цімашэнка ў Харкаўскай калёніі
Цімашэнка ў Харкаўскай калёніі

Прадстаўнік упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека Ніны Карпачовай устанавіў факт нанясеньня цялесных пашкоджаньняў былому прэм’ер-міністру Юліі Цімашэнцы ў калёніі.

Пра гэта на брыфінгу заявіў член фракцыі «Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона», лідэр партыі «Фронт Зьмен» Арсені Яцанюк.

Паводле яго, прадстаўнік амбудсмэна без папярэджаньня 24 красавіка наведаў Качаноўскую калёнію. «У адпаведнасьці з тэкстам заявы прадстаўніка амбудсмэна, устаноўлена наяўнасьць цялесных пашкоджаньняў у Юліі Ўладзімераўны», — сказаў Яцанюк.

Ён адзначыў, што дзеючы амбудсмэн Ніна Карпачова патрабуе ад генэральнага пракурора ўзбудзіць крымінальную справу і адхіліць ад выкананьня абавязкаў асоб, датычных да факту грубага абыходжаньня зь Цімашэнкай падчас яе канваіраваньня з калёніі.

«Такім чынам, сёньня юрыдычна ўстаноўлены факт зьбіцьця Юліі Цімашэнкі работнікамі калёніі. Гэта ўжо далёка па-за межамі дабра і зла. Яны перайшлі ўсе межы», — сказаў Яцанюк, Ён перакананы, што гэта зьяўляецца замахам на палітычнае і фізычнае зьнішчэньне Цімашэнкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG