Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя абмяжоўвае кантакты з сям’ёй расстралянага Ўладзіслава Кавалёва


Міліцыя правярае дакумэнты ў расейскіх журналістаў, якія прыехалі да сям'і Кавалёвых

Міліцыя правярае дакумэнты ў расейскіх журналістаў, якія прыехалі да сям'і Кавалёвых

24 красавіка да Кавалёвых прыязжалі супрацоўнікі расейскага тэлебачаньня. За дзьве гадзіны да іх візыту ў двары зьявілася машына з міліцыянтамі.

Любоў Кавалёва, маці другога растралянага — Ўладззіслава Кавалёва, паведаміла: «Мы чакалі тэлежурналістаў, яны рыхтуюць праграму ў сэрыі „Чалавек і закон“. Але толькі яны пад’ехалі на таксі, як з „жыгулёнка“ выскачылі міліцыянт і супрацоўнік АМАПу, кінуліся да здымачнай групы, не пускалі іх у дзьверы пад’езду. Я спусьцілася да ўваходу, запытала, чаму да мяне не пускаюць людзей. Тады журналістаў упусьцілі ў пад’езд, але перапісаўшы іхныя асабістыя зьвесткі».

Любоў Кавалёва кажа, што міліцыянты ёй тлумачылі, нібыта ад суседзяў паступілі скаргі ў службу «102» на нейкіх журналістаў, якія шукаюць «лябараторыю» Дзьмітрыя Канавалава. Гэта другі абвінавачаны ў падрыхтоўцы і зьдзяйсьненьні выбуху 11 красавіка мінулага году, якога таксама расстралялі паводле выраку Вярхоўнага суду.

Аднак сям’я Канавалавых жыве ў суседнім доме — там і была, паводле сьледзтва, «лябараторыя тэрарыстаў». Бацькоў расстралянага Дзьмітрыя Канавалава пасьля выбуху ў менскім мэтро ўзялі пад ахову і паўсюль суправаджаюць людзі ў цывільным.

Любоў Кавалёва ад такой аховы адмовілася яшчэ год таму — яна кажа, што ёй ніхто і нічога не пагражае. Яна ня верыць у вінаватасьць сына, лічыць, што справа «віцебскіх тэрарыстаў» сфабрыкаваная і выступае супраць сьмяротнага пакараньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG