Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


У Гародні, Віцебску і Менску — сонечна, у Берасьці, Магілёве і Гомелі — хмарна. У сталіцы — +7-+8, на астатняй тэрыторыі краіны — +10-+14.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, у нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў міністэрства па надзвычайных сытуацыях на тэму: «26 гадоў пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС: пераадоленьне наступстваў катастрофы». Пачатак у 12.00.

Менск, клюб Юла (Сурганава, 26). Гастролі рок-гурту «Пілёт» з канцэртам «15 гадоў року — гэта тэрмін» Пачатак у 19 гадзін.

Варшава, візыт у Польшчу прэм’ер-міністра Кітаю Вэн Цзябао
Брусэль, Эўрапарлямэнт, прэзэнтацыя штогадовага дакладу «Свабода ў сьвеце» аб стане правоў чалавека ў 193 краінах сьвету


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1931 ― створанае Беларускае аб’яднаньне пралетарска-калгасных пісьменьнікаў (праіснавала год)
1945 ― сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў
2004 ― адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі
2005 ― Баўгарыя і Румынія падпісалі дамову аб далучэньні да Эўразьвязу

У гэты дзень нарадзіліся:

1599 ― Олівэр Кромвэль, ангельскі вайсковец і палітык
1824 ― Самуіл Магілевер, ураджэнец Беларусі, заснавальнік рэлігійнага сіянізму
1868 ― Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзеяч
1926 ― Яфрэм Сакалоў, савецкі партыйны дзеяч, быў Першым сакратаром ЦК КПБ з 1987 да 1990 год
1939 ― Зінаіда Бандарэнка, беларуская тэлевядучая

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Далей за ўсіх зойдзе той, хто не ведае куды ісьці

Олівер Кромвель


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:


У менскіх клініках застаюцца 87 пацярпелых ад выбуху ў мэтро

Валютных курсаў усё больш, цэны ― усё вышэй

Натальля Ільлініч працягвае змаганьне за месца настаўніцы

Па справе аб выбуху дапыталі Калякіна

Лукашэнка ня едзе ў Чарнобыль
XS
SM
MD
LG