Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэстываль by.By: беларускія п’есы на незвычайных пляцоўках Брна


24 красавіка ў чэскім горадзе Брно распачаўся фэстываль беларускай культуры by.By. Назва фэстывалю — гэта сымбаль беларускай культуры, творы беларускіх аўтараў.

Да канца году ў Брне адбудуцца 6 сцэнічных чытаньняў п’есаў беларускіх драматургаў, і першую такую пастаноўку чэскія гледачы пабачаць 16 траўня. Гэта будзе п’еса Мікалая Халезіна «Спасьцігаючы любоў» паводле жыцьцёвай гісторыі Ірыны Красоўскай. Яе муж бізнэсовец Анатоль Красоўскі зьнік у 1999 годзе разам з палітыкам Віктарам Ганчаром. Пераклад гэтай п’есы зрабіў Адам Гаўлін, які ў свой час перакладаў апавяданьне Васіля Быкава «Сьцяна».

Асаблівасьць гэтага тэатральнага фэстывалю ў тым, што ўсе п’есы будуць грацца ў незвычайных памяшканьнях, не ў тэатрах. Летась першы такі фэстываль адбываўся паводле п’есаў драматургаў з былой Югаславіі, і паказы праходзілі, напрыклад, на пошце альбо ў старым басэйне.

Падчас адкрыцьця фэстывалю Брненскае аддзяленьне праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» зьбірала подпісы пад пэтыцыяй аб вызваленьні беларускіх палітычных зьняволеных, у тым ліку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога днямі афіцыйна вылучылі на Нобэлеўскую прэмію міра

Пэтрушка Шустрава

Пэтрушка Шустрава

Удзел у адкрыцьці фэстывалю брала чэская журналістка Пэтрушка Шустрава, колішняя дысыдэнтка і палітычная зьняволеная. Менавіта яна расказвала пра палітычную сытуацыю ў Беларусі і адказвала на пытаньні. Апошні раз Пэтрушка Шустрава была ў Беларусі на выбарах у парлямэнт і рэфэрэндуме 2004 году. Тады яна была назіральніцай і расказала пра свой досьвед.

Ад таго часу Пэтрушку Шустраву ў Беларусь не пускаюць. Апошні раз калі яна спрабавала атрымаць візу ў беларускай амбасадзе ў Празе, ёй давялося пакінуць там свой пашпарт, бо ёй адмаўляліся аддаць пашпарт без прысутнасьці консула, і яна распавяла публіцы пра гэты канфліктны эпізод.

Таксама на адкрыцьці фэстывалю адбыўся канцэрт мясцовага гурту «Урбан».

Паводле аднаго з арганізатараў фэстывалю, багеміста і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі, пасьля доўгіх дыскусіяў было вырашана, што чытацца будуць менавіта сучасныя творы. Акрамя п'есы Мікалая Халезіна, маюць адбыцца чытаньні твораў Алеся Асташонка, Сяргея Кавалёва, Паўла Пражка, Уладзімера Сауліча і Ігара Сідарука :

Сяргей Сматрычэнка

Сяргей Сматрычэнка

"Мы яшчэ ня ведаем канкрэтных месцаў, дзе адбудуцца ўсе чытаньні. Пакуль толькі вядомае першае месца, дзе адбудзецца сцэнічнае чытаньне паводле п’есы Халезіна. Гэта будзе памяшканьне сталоўкі «Май». Але гэта ня проста сталоўка, гэта гістарычнае памяшканьне, гістарычны будынак у цэнтры гораду, пры чым дастаткова ўжо закінуты ці мала каму вядомы. Мэта фэстывалю яшчэ і тая, каб прыцягнуць да тэатру як мага болей новай публікі, і гэтаму як раз будуць спрыяць сцэнічныя чытаньні ў нязвыклых месцах".

Каардынатар фэстывалю, дырэктар тэатру Feste Іржы Гонзірэк

Каардынатар фэстывалю, дырэктар тэатру Feste Іржы Гонзірэк


Каардынатары фэстывалю Сяргей Сматрычэнка і Віталь Воранаў тлумачыць, як выбіраліся п'есы

Каардынатары фэстывалю Сяргей Сматрычэнка і Віталь Воранаў тлумачыць, як выбіраліся п'есы


Чэская журналістка і былая дысыдэнтка Пэтрушка Шустрава расказала пра палітычную сытуацыю ў Беларусі

Чэская журналістка і былая дысыдэнтка Пэтрушка Шустрава расказала пра палітычную сытуацыю ў Беларусі


Прамацыйнае відэа фэстывалю by.BY:

XS
SM
MD
LG