Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Чэхіі вернецца ў Менск у пятніцу


Пасол Чэхіі Ў Беларусі Іржы Карас плянуе вярнуцца ў Менск у пятніцу. «Вельмі буду рады вярнуцца ў Менск», — сказаў спадар Карас нашаму карэспандэнту.

«Я вярнуся неўзабаве, у пятніцу, і я вельмі рады, што магу вярнуцца ў Беларусь. Там ужо частка майго жыцьця, маёй душы. Я люблю Беларусь, паверце мне!» — паведаміў Іржы Карас.

24 красавіка пасол Карас пасьпеў яшчэ адкрыць выставу беларускага мастацтва ў чэскім парлямэнце.

Выстава сучаснага беларускага жывапісу і скульптуры «Душа Беларусі» праходзіць пад патранажам старшыні чэскага парлямэнту Міраславы Немцавай і чэскага кардынала Дамініка Дукі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG