Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Радаўніца ў Чарнобыльскай зоне


Штогод на Радаўніцу ў закрытую Чарнобыльскую зону пускаюць людзей, каб яны маглі наведаць пахаваньні родных.
Вёска Ламачы, Хойніцкі раён




Чарнобыльскія вёскі: месца сустрэчы — могілкі

Амаль 230 пагостаў адкрыты былі на Радаўніцу ў зоне радыяцыйнага адчужэньня і адсяленьня. 22-24 красавіка могілкі можна было наведваць бэз спэцыяльных пропускаў — магілы родных і блізкіх у «зоне» наведалі каля 50 тысяч чалавек з розных куткоў Беларусі.

Вёскі Дудзічы і Рудня-Дудзіцкая Чачэрскага раёну былі выселеныя пры канцы 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя — падчас так званай другой хвалі чарнобыльскага перасяленьня.



На Радаўніцу сюды едуць людзі з Гомеля, Менску, Гародні, Полацку пакланіцца родным магілам — «кладаўю» як кажуць мясцовыя жыхары.

Любоў Лашкевіч прыехала на могілкі ў Дудзічы з Гомелю

Любоў Лашкевіч прыехала на могілкі ў Дудзічы з Гомелю

прыехала на могілкі ў Дудзічы з Гомелю. Тут у яе пахаваны бацька, дзядуля, бабуля, дзядзька. Жанчына працірае помнікі, прыбірае ўсё вакол:

«Імкнемься памагчымасьці прыязджаць менавіта на Радаўніцу. Калі не атрымліваецца, крыху раней. Вялікае пачуцьцё смутку. Была вялікая вёска, багата людзей. А зараз практычна пустэча — усё выпалена. Засталіся вось толькі гэтыя помнікі — як памяць пра тых, хто быў побач».

Неўзабаве пасьля адсяленьня вясковыя хаты ў Дудзічах сапраўды былі зьнішчаны пажарам. Хто пусьціў «чырвонага пеўня», дагэтуль невядома. Згарэла ня толькі большасьць пустуючых сядзібаў, але й драўляная Сьвята- Мікалаеўская царква. І цяпер, каб замовіць памінальную службу ў бажніцы, перасяленцы едуць ажно пад Гомель, у паселішча Бальшавік.

драўляная Сьвята- Мікалаеўская царква

драўляная Сьвята- Мікалаеўская царква



Замаўляе там звычайна памінальную службу і Софья Ключынская з мужам Мікалаем. Яны засталіся адны ў Рудні-Дудзіцкай. Нікуды не перасяляліся, жытла ў горадзе не прасілі. Так і жывуць бязвыезна ўсе 26 гадоў пасьля Чарнобылю. На Радаўніцу ідуць на могілкі, каб сустрэць землякоў-перасяленцаў, адведаць памерлых родзічаў і пакінуць ім пачастунак — пафарбаванае велікоднае яйка й пірог.

Софья Ключынская з мужам Мікалаем

Софья Ключынская з мужам Мікалаем



Софья Ключынская: «Усе сваякі мае пахаваныя тут. І суседзі, і землякі-аднавяскоўцы. Усе нашыя! Нікога амаль не засталося зь вёскі нашай. Нават тыя, якія выехалі, іх можа зь дзесятак засталося, зь дзьвюх вялікіх вёсак — Дудзічы й Рудня-Дудзіцкая. І ўсіх усё адно сюды прывезьлі хаваць — дадому, на радзіму. Вось так мы тут і сустракаемся са сваімі аднавяскоўцамі».

Многія прыезджыя перасяленцы зьдзіўляюцца, што вёскі выселеныя, а навакольныя палеткі зноўку пачалі абрабляць і засяваць збожжавымі культурамі.

Гамяльчук Аляксей: «Прыбораў мы сваіх ніколі не прывозілі. Але аднойчы, калі я пайшоў у Адміністрацыю зон адсяленьня за пропускам, кажу ім: „Чаго вы гэтыя пропускі даеце — там жа кругом сеюць“. Яны вочы квадратныя зрабілі: „Як? Ня можа такога быць! Пакажы на карце — дзе гэта сеюць?“ Радыяцыя, кажуць, ёсьць. Але з-за таго, што пачалі сеяць тут, то можа яна й зьменшылася».

Валянцін Палякоў з жонкай Валянцінай, ураджэнкай Разанскай вобласьці, прыехаў на магілу бацькі ў Дудзічы з падмаскоўнага Падольску. Ён — былы вайсковец. Кажа, што больш за дваццаць гадоў ня быў у сваёй чарнобыльскай вёсцы:

«Больш як дваццаць гадоў не былі. Сёньня Радаўніца, памерлых успамінаюць. Менавіта ў гэты дзень і вырашылі прыехаць. Цягніком да Гомелю, а сюды знаёмыя падвезьлі. Бацька ў той год памёр, калі Чарнобыль быў — менавіта ў 1986 годзе й памёр. Мы думалі, што тут бур’яном усё зарасло, а тут — нармальна ўсё».



Вясковыя могілкі ў Дудзічах і суседняй Рудні-Дудзіцкай

Вясковыя могілкі ў Дудзічах і суседняй Рудні-Дудзіцкай




Вясковыя могілкі ў Дудзічах і суседняй Рудні-Дудзіцкай сапраўды прыбраныя Амаль няма недагледжаных магілаў. Той, хто прыязджае сюды, не цураецца часам прывесьці ў парадак і суседнюю магілу. Як прыкладам, Фядоска Лук’янчыкава ці Зінаіда Запольская.

Лук’янчыкава: «Іхніх сваякоў павысялялі каго куды. Дзьве магілкі засталіся. З Рудні прыходзім сюды на могілкі паглядзець. Ну, хто ж іх дагледзіць?!»

Фядоска Лук’янчыкава

Фядоска Лук’янчыкава



Спадарыня Запольская бачыць у дагледжаных магілах і яшчэ адзін сэнс:

«Дарога павінна быць чыстай — па ёй ходзіць сам Бог. І паміж магілкамі павінны быць прыбраныя ўсе дарожкі. Бог абыходзіць усе магілкі і дае памерлым уваскрэсеньне гасподняе і ўсіх успамінае».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG