Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа прадаць сваю адзіную авіякампанію «Аэрафлоту»


«Уключаныя ў плян прыватызацыі ў тым ліку нашы авіякампаніі. Пераглядаць штосьці мы не плянуем», — заявіў міністар транспарту Беларусі Іван Шчэрба.


Паводле яго, прыватызацыя і продаж «Белавія» адбудзецца, хутчэй за ўсё, у 2013 годзе. Найбольшую цікавасьць да авіяперавозчыка праяўляюць расейскія кампаніі.

Той факт, што цяпер разглядаюцца прапановы выключна ад расейскіх інвэстараў, сайту gazeta.ru пацьвердзіла і крыніца ў «Белавія». Паводле той жа крыніцы, нядаўна, «у выніку прамога ціску расейцаў», кітайскіх інвэстараў адхілілі ад пачатага імі будаўніцтва новай узьлётна-пасадачнай паласы ў міжнародным аэрапорце Менск-2.

Зараз найбольшую цікавасьць да авіяперавозкі на беларускім напрамку дэманструе «Аэрафлот». Авіякампанія гатовая ўзмацняць сваю прысутнасьць на заходнім кірунку, выціскаючы з рынку беларускага канкурэнта. Гэтаму, у прыватнасьці, можа паспрыяць тое, што ў расейскага авіяперавозчыка нядаўна зьявіліся самалёты Sukhoi Superjet 100, паведамляе gazeta.ru

У 2012 годзе ўпершыню з 1980-х Беларусь плянуе закупіць новыя, а не патрыманыя самалёты.

У канцы сакавіка паміж Масквой і Менскам разгарэўся авіяцыйны скандал, авіязносіны былі перапыненыя 26 сакавіка з-за таго, што бакі не дамовіліся аб колькасьці рэйсаў. 9 красавіка Масква і Менск улагодзілі ўсе рознагалосьсі і дамовіліся выконваць па пяць рэйсаў на дзень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG