Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гвалт у Сырыі не спыняецца: зноў дзясяткі забітых


У правінцыі Хомс у цэнтральнай Сырыі сёньня раніцай урадавыя войскі зноў абстралялі некалькі раёнаў, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на сьведкаў.

Сутыкненьні працягваюцца і на поўначы краіны, у правінцыі Ідліб, дзе знаходзяцца апорныя пункты ўзброенай апазыцыі.

Гвалт у Сырыі не спыняецца, нягледзячы на фармальна абвешчанае замірэньне. Паводле зьвестак праваабарончых груп, у панядзелак у краіне загінулі каля 60 чалавек, у тым ліку больш за 30 цывільных асоб.

Назіральнікі ААН, якія прыбылі ў Сырыю, інспэктуюць навакольлі сталіцы – Дамаска, дзе нядаўна таксама адбываліся сутыкненьні.
XS
SM
MD
LG