Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «Сувэрэнітэт — не ліцэнзія на забойствы»


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвясьціў пра ўвядзеньне новых, больш жорсткіх санкцый адносна Ірану і Сірыі.


Выступаючы ў Музэі Галакосту ў Вашынгтоне, Абама сказаў, што сьвет не павінен дазволіць нянавісьці пускаць карані і прыводзіць да масавых злачынстваў. Ён падкрэсьліў, што «нацыянальны сувэрэнітэт не зьяўляецца ліцэнзіяй на забойства людзей».

Абама заявіў, што новыя санкцыі будуць тычыцца асобаў і кампаніяў, якія выкарыстоўваюць новыя тэхналёгіі для перасьледу людзей і парушэньня іх правоў.
XS
SM
MD
LG