Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нідэрляндаў пайшоў у адстаўку


Марк Рутэ
Марк Рутэ

Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ падаў каралеве Беатрыкс прашэньне аб адстаўцы.

Кааліцыйны правацэнтрысцкі ўрад меншасьці разьлічваў на падтрымку ў парлямэнце правай Партыі свабоды на чале з папулісцкім палітыкам Гертам Вілдэрсам, але гэтага ня здарылася.

Урадавы крызіс пачаўся ў канцы мінулага тыдня, калі Партыя свабоды адмовілася падтрымаць плян скарачэньня бюджэту на 16 мільярдаў эўра для прывядзеньня яго дэфіцыту ў адпаведнасьць з нормамі Эўразьвязу.

Адстаўка ўраду Рутэ можа прывесьці да датэрміновых выбараў у Нідэрляндах, якія традыцыйна лічыліся адной з самых стабільных краін эўразоны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG