Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чыкага сусьветны саміт набэлістаў


У амэрыканскім горадзе Чыкага сёньня адкрываецца 12-ы Сусьветны саміт ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. Ён будзе доўжыцца тры дні.

Чакаецца, што на сустрэчу зьбяруцца 11 ляўрэатаў, сярод іх – былы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў, Далай-лама XIV і былы прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр.

Саміт мае назву «Казаць гучней у абарону свабоды і правоў».

Нобэлеўскі камітэт у Осла зарэгістраваў беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага афіцыйным кандыдатам на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Паведамленьне аб рэгістрацыі атрымаў польскі фонд «Свабода і дэмакратыя» ў Варшаве, які зьбіраў подпісы на вылучэньне кандыдатуры Бяляцкага сярод дэпутатаў польскага Сэйму. «У гэтым годзе зарэгістравалі 231 кандыдата на Нобэлеўскую прэмію міру. Пераможца стане вядомы 12 кастрычніка сёлета,» — сказаў кіраўнік фонду «Свабода і дэмакратыя» Томаш Пісуля. Ён таксама паведаміў, што кандыдатуру Бяляцкага падтрымалі 190 дэпутатаў польскага Сэйму ды Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Агулам свой подпіс за кандыдатуру Бяляцкага паставілі дэпутаты з 23 краінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG