Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч пра вызваленьне Саньнікава і Бандарэнкі: «Лёд крануўся»


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што паступова ўлады вымушаны будуць вызваліць усіх палітвязьняў.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч вітаў вызваленьне экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі. Жонка Аўтуховіча Алена спасылаецца на ліст ад мужа.

«Ён аптыміст, спадзяецца на лепшае. Вельмі рады за Саньнікава і Бандарэнку, якіх вызвалілі, напісаў у лісьце пра гэтую падзею: „Лёд крануўся“. Ён спадзяецца, што паступова ўлады вымушаны будуць вызваліць усіх палітвязьняў».

Алена перадала мужу ў Гарадзенскую турму, дзе яго трымаюць з пачатку году, перадачу з садавіной і гароднінай, каб падтрымаць яго вітамінамі. Жанчына кажа, што ў Мікалая пасьля галадоўкі разьвілося захворваньне страўніка, і цяпер без адмысловых таблетак ён ня можа есьці. Пасьля халоднага карцэру ў Івацэвіцкай калёніі дадаліся і праблемы з хрыбетнікам:

«Сьпіна ў яго моцна баліць. Піша, што ня можа ані спаць, ані ляжаць. Вельмі застудзіў сьпіну ў карцэры».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG