Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія апазыцыйныя партыі стварылі кааліцыю


Украінскія апазыцыйныя партыі стварылі кааліцыю для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах восеньню 2012 году.

Як перадае «Інтэрфакс», у склад новага аб'яднаньня ўвайшлі шэсьць арганізацый, сярод іх – партыі «Бацькаўшчына» і «Фронт перамен». Як чакаецца, іх лідэры – экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая адбывае сямігадовае пакараньне ў калёніі за перавышэньне паўнамоцтваў, і Арсені Яцанюк – узначаляць адзіны сьпіс кааліцыі на выбарах.

Прадстаўнікі гэтых партый паведамілі сёньня на прэс-канфэрэнцыі, што 12 траўня ў Кіеве пройдзе форум аб'яднанай апазыцыі, на якім будзе прадстаўленая праграма кааліцыі.
XS
SM
MD
LG