Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі ня будзе прасіць аб памілаваньні


Экс-кіраўнік расейскай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі ня мае намеру зьвяртацца да прэзыдэнта краіны з прашэньнем аб памілаваньні, заявіў яго адвакат Юры Шміт. Пра гэта паведаміла BBC.

Заява прагучала пасьля таго, як стала вядома аб тым, што Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў указ аб памілаваньні Сяргея Махнаткіна, асуджанага за напад на міліцыянта 31 сьнежня 2009 году на несанкцыянаваным мітынгу на Трыюмфальнай плошчы ў Маскве.

Хадаркоўскі адбывае пакараньне за крадзеж нафты і адмываньне выручкі.
XS
SM
MD
LG