Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: «Наш дом» змагаецца, каб на прыпынках паставілі навесы-павільёны


Актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» зьбіраюцца трапіць на прыём да чыноўнікаў Гомельскага гарвыканкаму і адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля.

Актывісты кампаніі жадаюць высьветліць, калі ўлады выканаюць абяцаньне ўсталяваць навесы на прыпынках грамадзкага транспарту, паведаміў БелаПАН актывіст «Нашага дома» Андрэй Аксёнаў.

Сябры кампаніі «Наш дом» з Гомеля, Магілёва і Слуцку зьбіралі ў канцы 2011 году подпісы грамадзян пад калектыўнымі скаргамі, што больш чым на 40 прыпынках грамадзкага транспарту няма навесаў.

Намесьнік старшыні Гомельскага гарвыканкаму Ігар Корсак у студзені паведамляў, што «было прынята рашэньне аб усталёўцы кампактных прыпыначных падстрэшкаў з наяўнасьцю рэклямнай панэлі з сучасных антывандальных матэрыялаў у першую чаргу ў цэнтральнай гістарычнай частцы» і "вырашана даваць права кампаніям-рэклямавытворцам на ўстаноўку павільёнаў-падстрэшкаў на конкурснай аснове «на працягу 2012 году.

Аднак з таго часу прайшло ўжо тры месяцы, а навесы, як заўважаюць актывісты «Нашага дома», так і не зьявіліся.
XS
SM
MD
LG