Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Осла праварадыкальнай экстрэміст Андэрс Брэйвік завяршае свае паказаньні ў судзе. Абвінавачаны заявіў сёньня, што шкадуе аб нявінных ахвярах выбухаў у нарвэскай сталіцы, але не аб забітых ім актывістах моладзевага аддзяленьня кіроўнай партыі на высьпе Ўтоя.

Брейвік лічыць загінулых у Осла нявіннымі ахвярамі, паколькі яны не былі зьвязаныя з палітыкай, тады як забойства удзельнікаў моладзевага лягеру зьяўляецца зь яго пункту гледжаньня апраўданым.

Брэйвік ўзяў на сябе адказнасьць за выбух у Осла, ахвярамі якога сталі восем чалавек, і за страляніну ў моладзевым лягеры Працоўнай партыі на высьпе Ўтоя, у выніку якой загінулі 69 чалавек. Ён ня лічыць забойства актывістаў злачынствам, паколькі яны, на яго думку, здрадзілі Нарвэгіі, падтрымліваючы распаўсюд мультыкультуралізму.
XS
SM
MD
LG