Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску забаранілі «чарнобыльскія» пікеты


Ян Дзяржаўцаў

Ян Дзяржаўцаў

Сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў зьвяртаўся па дазволы ў тры раённыя адміністрацыі, прычым прасіў улады таксама далучыцца да арганізацыі імпрэзаў. Але атрымаў адмовы.

Спадар Дзяржаўцаў апавёў, што адмовілі яму, бо ён не прадставіў дамовы на абслугоўваньне мерапрыемства мэдыкамі, камунальнікамі і міліцыяй:

«Прыватнай асобе практычна немагчыма заключыць такія дамовы — разам зь іншымі віцебскімі актывістамі мы пэрыядычна спрабавалі гэта зрабіць цягам апошніх двух гадоў. То адны, то другія адмаўляюць з розных прычын. Але ж калі нешта арганізуюць улады — дамоваў не патрабуецца, так сказана ў рашэньні гарвыканкаму наконт масавых мерапрыемстваў. Таму я прасіў, каб раённыя адміністрацыі далучыліся да арганізацыі — гэта ж важна, гэта ўгодкі трагедыі ў Чарнобылі! Але мне проста адмовілі», — распавёў Дзяржаўцаў.

Ян Дзяржаўцаў кажа, што наконт ягонай прапановы далучыцца да арганізацыі «чарнобыльскіх» пікетаў у лістах пра іх забарону няма ані згадкі. Гэтаксама было і мінулым разам, калі сябар КХП БНФ падаваў заяўкі на пікеты да ўгодкаў нараджэньня Ўладзіміра Леніна: зь Першамайскай, Кастрычніцкай і Чыгуначнай раённых адміністрацыяў прыйшлі толькі кароткія лісты з адмовамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG