Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя: Сарказі і Алянд выйшлі ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў


Нікаля Сарказі і Франсуа Алянд

Нікаля Сарказі і Франсуа Алянд

Вынік кандыдата Нацыянальнага фронту пабіў гістарычны рэкорд

У другі тур выбараў прэзыдэнта Францыі выходзяць кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Франсуа Алянд і дзейны кіраўнік дзяржавы Нікаля Сарказі.

Паводле папярэдніх дадзеных, у першым туры, які адбыўся ў нядзелю, Алянд набраў каля 28% галасоў выбарцаў, Сарказі адстае на меней, чым 2%.

На трэцім месцы – лідэр праварадыкальнага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн, за якую прагаласавалі амаль 20% выбарцаў. Гэта рэкордны вынік кандыдата ад Нацыянальнага фронту за ўсю гісторыю. На чацьвёртым месцы – прадстаўнік скрайне левых сіл Жан-Люк Мэляншон, у якога больш за 10%. Ад яго нязначна адстае цэнтрыст Франсуа Байру.

Усяго на пасаду прэзыдэнта прэтэндавалі 10 кандыдатаў.

Яўка выбарцаў, паводле папярэдніх дадзеных, апынулася прыкметна вышэй, чым чакалася – каля 70%.

Другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе 6 траўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG