Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне нанесены ўдар па пазыцыях “Аль-Каеды”


На поўдні Емэну сёньня ў выніку паветраных удараў па пазіцыях «Аль-Каеды» у горадзе Ладэр правінцыі Аб’ян загінулі 17 меркаваных баявікоў.

Як адзначаецца на сайце Міністэрства абароны Емэну, за апошнія тры дні пры авиарэйдах на поўдні краіны было забіта 57 радыкальных ісламістаў. У паведамленьні пра гэта агенцтва France-Presse адзначае немагчымасць праверыць паводле незалежных крыніцаў лік загінулых.

Пакуль незразумела, кім паветраныя ўдары былі нанесеныя – амэрыканскімі беспілётнымі апаратамі або емэнскай авіяцыяй.

Баевікі "Аль-Каеды» спрабуюць усталяваць кантроль над Ладэрам, каб узмацніць свае пазыцыі ў рэгіёне.

Улетку мінулага году радыкальныя ісламісты ўсталявалі кантроль над некалькімі раёнамі на поўдні краіны, скарыстаўшыся паслабленьнем цэнтральнага ўраду ў сувязі з антыўрадавымі выступамі, якія ахапілі краіну.
XS
SM
MD
LG