Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю па Сырыі


Хомс, красавік 2012

Хомс, красавік 2012

Колькасьць назіральнікаў ААН у Сырыі павялічыцца ў 10 разоў

Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна ўхваліла сёньня рэзалюцыю аб павелічэньні колькасьці няўзброеных назіральнікаў у Сырыі да 300-т.

У дакумэнце таксама гаворыцца, што пакуль абодва бакі канфлікту ня цалкам выконваюць абвешчанае 12 красавіка замірэньне.

Раней у суботу сірыйскія ўлады дапусьцілі назіральнікаў ААН у горад Хомс – галоўнае апірышча апазыцыі. Паводле мясцовых актывістаў, урадавыя войскі ўпершыню за многія тыдні прыпынілі сёньня абстрэл гэтага гораду. Аднак апазыцыянэры мяркуюць, што бамбардаваньне адновіцца, як толькі назіральнікі пакінуць Хомс.

Таксама сёньня ўлады Сырыі вызвалілі 30 затрыманых паводле падазрэньня ва ўдзеле ў антыўрадавым паўстаньні. Адным з ключавых пунктаў мірнага пляну ўрэгуляваньня канфлікту ў Сірыі, прапанаванага міжнародным пасланцам Кофі Ананам, зьяўляецца вызваленьне ўсіх затрыманых актывістаў.
XS
SM
MD
LG